Жахлівае ДТЗ у Менску: «МАЗ» пратараніў Nissan


У Менску на Партызанскім праспекце «МАЗ» на поўнай хуткасці пратараніў «Nissan» – кіроўца легкавога аўтамабіля памёр на месцы.

21-гадовы вадзіцель «МАЗа» не пацярпеў. ДТЗ адбылося раніцай 22 траўня ў мікрараёне «Шабаны».

Упраўленне Следчага камітэту па г. Менску па факце ДТЗ распачало крымінальную справу па ч. 2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса. Кіраўцу «МАЗа» затрымалі, паведамляюць у СК.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў