Семінарыстаў і святароў выклікаюць у ваенкаматы


Нягледзячы на просьбы аб адтэрміноўцы, святары і семінарысты атрымалі позвы ў ваенкаматы.

Каля 20 навучэнцаў каталіцкай семінарыі ў Горадні і маладых святароў, якія служаць на Гарадзеншчыне, атрымалі позвы з патрабаваннем з’явіцца ў ваенкаматы.

Падобныя позвы атрымалі і ў Пінскай дыяцэзіі, дзе таксама знаходзіцца духоўная семінарыя, паведамляе krynica.info.

Паводле выдання, «лісты шчасця» прыйшлі і дзясяткам праваслаўных семінарыстаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў