Нацбанк Украіны выпусціў манету, якая праслаўляе капанне бульбы


На аверсе манеты знаходзіцца выява «дрэва жыцця» з каранямі ў выглядзе залатых бульбінаў. А на рэверсе – украінскія сяляне, якія капаюць бульбу.

Манета наміналам 10 грыўняў і надпісам «капанне бульбы» выкананая са срэбра 925 пробы і важыць 31,1 гр. Нацбанк Украіны збіраецца выпусціць 4000 экзэмпляраў манеты. Манеты будуць уведзеныя ў абарачэнне 22 траўня.

Прапанаваны Нацбанкам кошт манеты – 1027 грыўняў (каля $ 39).

Сярэднестатыстычны ўкраінец з’ядае 131 кг бульбы штогод. Сярэднестатыстычны беларус – 181 кг. Паводле гэтага паказніку, Беларусь ужо шмат гадоў зʼяўляецца сусветным лідарам. На другім месцы па спажыванні бульбы – Кіргізія (143 кг). Украіна – на трэцім месцы.

МК, jb, ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў