На «Еўрабачанні-2018» перамагла ізраільская феміністка


На «Еўрабачанні-2018» перамагла прадстаўніца Ізраіля, 25-гадовая Нэта Барзілай з песняй «Цацка». Яна набрала (529 балаў).

Пасля галасавання прафесійнага журы Нэта заняла 3-е месца. Але гледачы аддалі ёй максімальную колькасць балаў, за кошт чаго яна і выйграла, апярэдзіўшы іншых удзельнікаў, у тым ліку і Аўстрыю (лідар, пасля галасавання журы).

Другое месца заняў Кіпр. На трэцім – Аўстрыя. Астатнія краіны ТУТ.

Крытыкі мяркуюць, што тэкст песні «Цацка» мае адсылкі да акцыі #MeToo (гэты гэштэг з’явіўся ў сацсетках у межах кампаніі па прыцягненню ўвагі да праблемы сексуальнага гвалту), тэмы талерантнасці ды павагі да жанчыны.

Паводле букмекераў, фаварытамі «Еўрабачання-2018» былі: Кіпр, Ізраіль, Ірландыя, Францыя і Швецыя.

Удзельнік ад Беларусі, украінскі выканаўца Alekseev, у фінал не прайшоў.

Фінал «Еўрабачання-2018» прайшоў у Лісабоне (сталіца Партугаліі).

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў