19 гадоў таму знік Юрый Захаранка. Праўда пра «эскадроны смерці» – у фільме «Банда»


Юрый Захаранка знік 7 траўня ў 1999 годзе. Паводле дэмакратычнай супольнасці, да раптоўнага знікнення палітыка мелі дачыненне гэтак званыя «эскадроны смерці» – адмысловае фармаванне, створанае для вынішчэння няўгодных уладам людзей.

Глядзіце дакументальны фільм і відэа апошняга выступу Юрыя Захаранкі

Падчас выступу ў Вярхоўным Савеце (Радзе) XIII склікання генерал-маёр папярэдзіў кіраўніка Беларусі, што ў ягоным атачэнні адныя карупцыянеры. А таксама намякнуў на датычнасць да карупцыйных схемаў самога Аляксандра Лукашэнкі.

Фільм «Белсату» «Банда» пра знікненне Змітра Завадскага, Юрыя Захаранкі і лёсы выкрадзеных лідараў апазіцыі

Юрый Захаранка ўваходзіў у каманду Аляксандра Лукашэнкі на выбарах у ліпені 1994 года і пасля перамогі Лукашэнкі, быў прызначаны на пасаду міністра ўнутраных справаў. У кастрычніку 1995 года Лукашэнка адправіў Захаранку ў адстаўку, а ў красавіку міністр быў паніжаны ў званні да палкоўніка міліцыі і звольнены з МУС нібыта за грубыя фінансавыя парушэнні і хібы ў працы.

Былы міністр унутраных справаў Юрый Захаранка бясследна знік 19 гадоў таму. Крымінальную справу аб ягоным знікненні распачалі паводле артыкулу «наўмыснае забойства», але яна незавершаная дагэтуль. Маці Юрыя Захаранкі, Ульяна Захаранка, з 1999 году чакае праўды пра лёс сына. Са словаў былога начальніка СІЗА № 1 Алега Алкаева, Захаранку выкралі ды расстралялі на загад набліжаных да Лукашэнкі.

belsat.eu

Стужка навінаў