Саудаўская Аравія разарвала дыпламатычныя стасункі з Іранам


МЗС Саудаўскай Аравіі дало іранскім дыпламатам 48 гадзінаў на тое, каб пакінуць краіну.

Такое рашэнне саудаўскае вонкавапалітычнае ведамства прыняло пасля таго, як іранскія ўлады раскрытыкавалі пакаранне смерцю шыіцкага прапаведніка Німр аль-Німра.

У нядзелю на саудаўскую амбасаду ў Іране здзейснілі напад. Менавіта напад пагромшчыкаў на амбасаду міністр замежных справаў Саудаўскай Аравіі Адэль аль-Джубэйр назваў прычынай разрыву адносінаў.

Крамя Німр аль-Німра 2 снежня ў Саудаўскай Аравіі пакаралі смерцю 46 чалавек. Вядомы прапаведнік Німр аль-Німр крытыкаваў кіруючую сямʼю Бахрэйну, чальцы якой належаць да сунітаў, за падаўленне масавых выступленняў шыіцкай большасці падчас так званай «арабскай вясны». У той жа час у Саудаўскай Аравіі, дзе большасць насельніцтва прапаведуе іслам суніцкага толку, аль-Німра абвінавацілі ў падбухторванні да беспарадкаў.

НМ, belsat.eu, фота EPA

Стужка навінаў