Літоўскі дрывасек утапіў дзяцей у калодзежы


У ноч на суботу ў Кейданскім раёне Літвы бацька кінуў дваіх дзяцей у калодзеж. Дзеці патанулі.

Гэтай ноччу ў адной з вёсак у цэнтральнай Літве бацька кінуў дваіх сваіх дзяцей у калодзеж. Ратаўнікі спусціліся туды і вылавілі два трупы: хлопчыка 2014 г. н. і дзяўчынку 2015 г. н.

Падазраваны, 35-гадовы дрывасек Аўрэліус Б., затрыманы. Паліцыя вядзе следства. Ужо вядома, што мужчына быў цвярозы; мяркуецца, што  ён мае праблемы з псіхікай.

Паводле ўладаў, у Аўрэліуса засталося яшчэ двое непаўнагадовых дзяцей, яго сямʼя была ў «зоне сацыяльнай рызыкі».

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў