На Слуцкім сыраробным камбінаце не змаглі эвакуяваць працаўнікоў, бо яны хаваліся ў кладоўках


Першая спроба ратавання людзей падчас вучэнняў Слуцкага раённага аддзелу па надзвычайных сітуацыях пацярпела няўдачу.

Супрацоўнікі РАНС правяралі, як эвакуююцца працаўнікі адміністрацыйнага корпусу, як дзейнічае аварыйная брыгада аміячна-кампрэсарнага цэху ва ўмовах разгерметызацыі лінейнага рэсівера, якая можа прывесці да выкіду аміяку. Для стварэння эфекту задымлення выкарыстоўвалася дыматворная ўстаноўка.

Трэніровачную эвакуацыю правялі з другой спробы, бо некаторыя працаўнікі прадпрыемства схаваліся ў дапаможным памяшканні і спадзяваліся, што іх не заўважаць.

Пры ўзнікненні рэальнага пажару гэткія паводзіны могуць прывесці да сумных наступстваў, папярэджвае РАНС.

Дырэктар камбинату запэўніў ратавальнікаў, што недахопы ліквідуюць, а працаўнікі будуць трэнавацца часцей.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў