У Арменіі вызвалілі лідара пратэстаў Нікола Пашыньяна


Прэм’ер-міністр Арменіі Сэрж Саргсьян і дэпутат Нацыянальнага сходу Арменіі падчас нядзельнай сустрэчы. Яна цягнулася тры хвіліны. Фота – Vahram Baghdasaryan/Photolure/Reuters/Forum

Апазіцыйны армянскі дэпутат Нікол Пашыньян, які ўзначальвае акцыі пратэсту з-за абрання прэм«ерам Сэржа Саргсьяна, вызвалены з-пад варты.

Пра гэта паведамляе «РИА Новости».

Разам з ім вызвалілі яшчэ аднаго дэпутата – Аррата Мірзаяна.

«Патрабую вызваліць усіх затрыманых. Астатняе скажу на сённяшнім мітынгу», – заявіў Пашыньян.

Сёння адзінаццаты дзень пратэстаў у Арменіі.

22 красавіка паліцыя ўжыла спецсродкі для разгону натоўпу дэманстрантаў у раёне Эрэбуні. Апазіцыйны дэпутат і лідар пратэсту Нікол Пашыньян пасля беспаспяховых перамоваў з Саргсьянам быў затрыманы паліцыяй. Таксама затрымалі некалькі ягоных паплечнікаў. Цяпер яны, верагодна, знаходзяцца ў пастарунку ў горадзе Севан.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў