«Ісламская дзяржава» забіла ў Кабуле 57 чалавек


Ахвяра тэракту. 22 красавіка 2018 г. Кабул. Фота – REUTERS/Mohammad Ismail

У тэракце ў сталіцы Афганістану загінула 57 чалавек. 119 атрымалі раненні.

Камікадзэ ўзарваў сябе каля цэнтру рэгістрацыі выбарнікаў, куды жыхары Кабулу прыходзілі для рэгістрацыі перад выбарамі ў парламент, запланаванымі на кастрычнік.

Адказнасць за тэракт узяла на сябе тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў