Праваабаронца: Справа Коржыча – відавочна палітызаваная


Праваабаронца Андрэй Бандарэнка выказаўся пра высновы, агучаныя Следчым камітэтам у рэзананснай справе загінулага жаўнера Аляксандра Коржыча.

«Калі мы бачым відавочна палітызаваную справу, калі з самага пачатку следчыя, не маючы ніякіх падставаў, зрабілі першую заяву, што гэта было самагубства – ужо з таго моманту можна было казаць, што на следства, хутчэй за ўсё, аказваўся своеасаблівы ціск. З самых першых крокаў гэтую справу спрабавалі «замяць», і толькі дзякуючы ўдзелу грамадскасці, СМІ яна атрымала даволі вядомы і публічны характар», – заявіў Андрэй Бандарэнка ў эфіры «Белсату».