Мытнікі сканфіскавалі на мяжы 92 кілаграмы гашышу. Відэа


11 красавіка ў пункце пропуску «Дамачава» берасцейскія памежнікі спынілі аўтамабіль, у якім перавозілася буйная партыя наркотыкаў.

28-гадовы жыхар Берасцейскага раёну вяртаўся з Польшчы, на мяжы ён стаў у «зялёны» канал. Падчас праходжання памежнага кантролю службовы сабака адрэагаваў на ягоны аўтамабіль. Памежнікамі было прынята рашэнне аб правядзенні спецыяльнага дагляду аўтамабіля сумесна з супрацоўнікамі мытні ў асобным боксе.

Фота: gpk.gov.by

У выніку пад падлогай мікрааўтобусу знайшлі тайнік, у якім знаходзіліся 12 брыкетаў гашышу агульнай вагой 92 кілаграмы. Памежнікі сканфіскавалі наркотыкі.

У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 328-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, яму пагражае пазбаўленне волі.

ГА, belsat.eu паводле gpk.gov.by

Стужка навінаў