Лукашэнка пра змены ў Канстытуцыю: частка функцый прэзідэнта павінна перайсці да іншых галінаў улады


Падчас сустрэчы з прадстаўнікамі дзяржаўных медыяў Аляксандр Лукашэнка заявіў, што некаторыя функцыі прэзідэнта могуць перайсці да іншых галінаў улады.

Пры гэтым ён адзначыў, што ролю выканаўчай улады неабходна ўзмацніць, перадае БелТА.

Разам з тым, каментуючы перспектыву зменаў у Канстытуцыю, кіраўнік дзяржавы адзначыў:

«Момант для зменаў у Канстытуцыю яшчэ не наступіў».

Нагадаем, раней старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына заявіла, што рэферэндум магчыма падрыхтаваць за 70 дзён і «на пазабюджэтныя сродкі». Канкрэтнай даты правядзення ўлады не агучвалі, як і пытанні, якія могуць вынесці на галасаванне. Міністр замежных спраў Уладзімір Макей таксама адзначыў, што ўлады «задумваюцца над зменамі ў Канстытуцыю».

КА, belsat.eu

Стужка навінаў