Мікалая Статкевіча, Уладзіміра Някляева, Яўгена Афнагеля, Максіма Вінярскага, Вячаслава Сіўчыка і Леаніда Кулакова адпусцілі з Акрэсціна. Усе яны былі затрыманыя прэвентыўна ў Менску напярэдадні Маршу годнасці і волі, які мусіў распачацца 25 сакавіка на плошчы Якуба Коласа.
Пра гэта распавяла belsat.eu Марына Адамовіч:
«Усіх, каго прэвентыўна затрымалі, проста вывелі за тэрыторыю Акрэсціна і сказалі – «вы вольныя». Зараз яны едуць дадому».
Будзе абнаўляцца