Хроніка затрыманняў на Дзень Волі


Ад самай раніцы сайт праваабарончай арганізацыі «Вясна» паведамляе па масавыя затрыманні і перашкоды трапіць на святочныя мерапрыемствы.

20-20

Усіх праваабаронцаў-назіральнікаў адпусцілі з РУУС.

Ганну Саханкову і Насту Васільчук адпусцілі без тлумачэння прычын, пратакол на яе не склалі. На Андруся Крэчку, Насту Лойку і Максіма Кавалёва склалі пратаколы па арт. 23.34 (парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах). Суд заўтра а 12-й. Таксама вызвалілі і Таццяну Мастыкіну – заўтра яе будуць судзіць аж па двух пратаколах: за ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі. Паведамляецца, што з Мастыкінай міліцыянты паводзілі сябе вельмі груба – цягалі за валасы.

UPD : УСЕ НА ВОЛІЗараз я прашу максімальнай падтрымкі, распаўсюду і салідарнасці. У Савецкім РАУСе знаходзяцца…

Opublikowany przez Анісія Казлюк Niedziela, 25 marca 2018

19-50

Журналістку naviny.by Адар’ю Гуштын, якую затрымалі на выхадзе з канцэрту ля Опернага тэатру, адпусцілі без складання пратаколу.

Неверагодная канцэнтрацыя харошых і шчаслівых людзей на Оперным сёння. Жыве Беларусь!UPD Сябры, са мной усё добра. Правяла дзве гадзіны ў міліцыі, адпусцілі без пратаколу.

Opublikowany przez Adarię Gushtyn Niedziela, 25 marca 2018

18-35 Затрыманні ў Слуцку

18-00 Прыходзяць паведамленні пра затрыманні людзей, што ідуць са сцягамі па Нямізе.

15-40 Журналістку Кацярыну Андрэеву выпусцілі.

15-30 Аператар Сяргей Кавалёў на волі.

15-20 Нашага журналіста Ігара Ільяша адпусцілі з РУУСу. Ён чакае пакуль выпусцяць Кацярыну Андрэееву і Сяргея Кавалёва.

15-00 У Менску паволі адпускаюць затрыманых.

14-20 Першыя затрыманыя дагэтуль знаходзяцца ў Савецкім РУУСе

14-00 журналістка Таццяна Смоткіна паведамляе, што яна знаходзіцца ў Лепельскім РАУСе.

«Спынілі, бо ехалі з бел-чырвона-белым сцягам у машыне», – кажа журналістка.

Савецкі РУУС. Затрыманых паставілі да сцяны.

Відэа затрыманняў на Плошчы Якуба Коласа

У сацыяльных сетках паведамляюць аб тым, што сябра БХД Яўген Анішчанка з Воршы, які ехаў у Менск, толькі што быў затрыманы міліцыяй. Зараз Яўген Анішчанка знаходзіцца ў Талачынскім РАУС.

Прыкладна ў 8 гадзін раніцы на вакзале ў Маладзечне супрацоўнікамі МУС был затрыманы грамадскі актывіст Алесь Абрамовіч, кіраўнік Менскай абластной арганізацыі БСДП (Грамада).

Затрыманы паэт Славамір Адамовіч, які збіраўся з Мар’інай Горкі электрычкай патрапіць у Мінск.

Праваабаронцы з Бабруйска ўдакладняюць: затрыманыя – Уладзімір Чабан, Эдуард і Юрый Грынявіцкі, Яўген Габрэлян, Аляксей Калеснікаў. Іх пад канвоем вяртаюць у Бабруйск.

У Вялейцы супрацоўнікі міліцыі на аўтамабілях дзяжураць каля дамоў мясцовых актывістаў Аляксея Сюдака, Міхася Куляша і Паўла Хаванскага.

Не даюць выйсці з дому жыхару Мар’інай Горкі Сяргею Мазуру, у якога 23 сакавіка супрацоўнікі міліцыі правялі ператрус.

У Маладэчне дзесьці ў пачатку на 10-ую затрымалі Анатоля Гмызу. Быццам бы для праверкі дакумэнтаў. Цяпер ён у РАУСе. Пра гэта паведамляюць мясцовыя праваабаронцы.

Фота Ірыны Арахоўскай

У Віцебску заяўнік шэсцця і мітынгу Уладзімір Кійко заблакаваны людзямі ў цывільным у сваёй кватэры. Ля пад’езда стаіць машына УАЗ. Актывіста Леаніда Аўтухова заблакавалі ў сваім доме у Гарадку Віцебскай вобласці.

Супрацоўнікамі міліцыя затрыманыя незалежныя назіральнікі: Максім Кавалёў, Таццяна Мастыкіна, Андрусь Крэчка, Гана Саханкова, Наста Лойка.

Ад 12.30 няма сувязі з Зміцерам Салаўёвым, ён быў на Коласа з пасведчаннем назіральніка і анкетай. Таксама не выходзіць на сувязь назіральнік Юрый Волчак. Назіральніца Наста Васільчук знаходзіцца ў сінім міліцэйскім бусіку.

Затрыманыя журналісты Кацярына Андрэева, Сяргей Кавалёў, Ігар Ільяш, Любоў Лунёва, Стась Івашкевіч. Андрусь Козел накіраваны міліцыянтамі ў псіха-неўралагічны дыспансэр.

Фота Ірыны Арахоўскай

Нашыя карэспандэнты сталі сведкамі затрыманняў мінакоў і тых, хто хацеў удзельнічаць у святочным шэсці на Плошчы Якуба Коласа. Нашая карэспандэнтка Таццяна Уласенка перадае, што міліцыянты вышукваць людзей па дварах.

belsat.eu, spring96.org

Стужка навінаў