Статкевіча завезлі на Акрэсціна. Ён атрымаў 10 содняў арышту


Сёння мелася адбыцца святочнае шэсце з нагоды Дня Волі. Мерапрыемства не было дазволенае ўладамі.

Як паведамляе telegram-канал Тунеядцы Беларусі, ад самай раніцы каля дома Статкевіча дзяжурыў міліцэйскі мікрааўтобус. Відавочцы кажуць, што вуліца была перакрытая і пускалі туды толькі пасля праверкі пашпартоў. Таксама паведамляецца, што Статкевіча затрымалі на выхадзе з хаты.

Гэты ж мікрааўтобус быў заўважаны каля Ленінкага РУУСу. Тэлефоны Мікалая Статкевіча і ягонай жонкі не адказвае.

Нагадаем, на раней на гэтым тыдні былі затрыманыя арганізатары шэсця Вячаслаў Сіўчык, Максім Вінярскі, Уладзімір Някляеў. Некалькі чалавек атрымалі адміністратыўныя арышты.

Ад самай раніцы паведамляецца пра масавыя затрыманні ў розных гарадах краіны.

ГА, belsat.eu

 

Стужка навінаў