Беларусы і беларускі замежжа ўпершыню ў гісторыі зладзілі супольны забег з нацыянальнымі сімваламі. Акцыя ахапіла чатыры кантыненты.
Правілы забегу #belarus100run не абмяжоўваюць удзельнікаў а ні па дыстанцыі, а ні па часе. Удзельнікі акцыі пераадольвалі ад 1 да 22 кіламетраў, агулам паводле стану на 10 раніцы 25 сакавіка больш за 40 асобаў прабеглі 313 км.
Да беларусаў у эміграцыі далучыліся таксама салідарныя замежнікі, а таксама спартоўцы, што вырашылі падтрымаць акцыю ў Беларусі.
З замежных краінаў байдай што найбольш актыўна бегалі ў ЗША. Гэтак суполка беларусаў у Сан-Дыега зарганізавала забег з удзелам 7 асобаў на дыстанцыю 10 км.
Яшчэ адзін Беларусь у ЗША далучыўся да святкаванне не забегам, але скокам з парашутам і разгорнутым сцягам.
Мапа з забегамі будзе абнаўляцца і дапаўняцца.
МЛ, belsat.eu