Са студэнтамі менскага Інстытуту культуры правялі куратарскую гадзіну, пазначаная тэма – «Ігнараванне Дню Волі (25 сакавіка), так як дадзенае мерапрыемства супярэчыць ідэалогіі Рэспублікі Беларусь».
Пра тое, што студэнтаў такім чынам агітуюць не ўдзельнічаць у Дні Волі, паведаміў намеснік старшыні Партыі БНФ Юрась Лукашэвіч.
«Куратарская гадзіна» прайшла ў ВНУ сёння, 21 сакавіка. Тыя, хто праслухаў лекцыю, мусілі пакінуць свой подпіс.
Нагадаем, што канцэрт і мітынг ля Опернага тэатру на 25-е сакавіка дазволеныя ўладамі.
КА, belsat.eu