Хапун перад 25 сакавіка: затрыманыя ініцыятары шэсця Някляеў, Сіўчык, Вінярскі


Міліцыя распачала затрыманні актывістаў і палітыкаў, якія выступалі за шэсце на Дзень Волі.

Пра затрыманне Вячаслава Сіўчыка паведаміла актывістка Алена Талстая. Паводле яе словаў, Сіўчык паспеў патэлефанаваць ёй. Цяпер ён знаходзіцца ў Цэнтральным РУУС.

Затрыманне адбылося каля дому Сіўчыка.

Як паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна», міліцыя таксама затрымала Уладзіміра Някляева, паводле папярэдніх звестак, ён быў дастаўлены ў Ленінскі РУУС. Пра лёс Някляева спрабуе даведацца ягоны адвакат. Але пакуль у пастарунку кажуць, што палітыка там няма.

Актывіст Максім Вінярскі затрыманы, цяпер знаходзіцца ў РУУС Першамайскага раёна.

Только что арестовали Максима Винярского. Он выгуливал собаку во дворе своего дома и там его взяли. Сейчас его везутт В Первомайское РОВД вместе собакой.

Opublikowany przez Леонид Кулаков Środa, 21 marca 2018

Праваабаронцы паведамляюць, што міліцыя ў дадзены момант пільнуе Міколу Статкевіча. Палітык не выходзіць з дому.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў