У Беларусі можа з'явіцца новае міністэрства


Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што яму прапанавалі падтрымаць стварэнне міністэрства лічбавай эканомікі. Пра гэта кіраўнік Беларусі паведаміў 20 сакавіка на сустрэчы з творчай моладдзю, піша belta.by.

Аляксандр Лукашэнка прыехаў на сустрэчу з моладдзю ў Беларускі дзяржаўны моладзевы тэатр (Менск)

«Хутчэй за ўсё, я такое рашэнне падтрымаю», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Напрыканцы 2017 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт «Аб развіцці лічбавай эканомікі». Дакумент спрашчае працу і ўводзіць ільготы для рэзідэнтаў Парку высокіх тэхналогіяў (ПВТ), а таксама рэгулюе пытанні з абаротам крыптавалютаў.

Падпісанне дэкрэту аб ПВТ Лукашэнка назваў прыкладам «творчай рызыкі» у сваёй працы.

«Такі элемент творчай рызыкі ў палітыка павінен прысутнічаць заўсёды», – сказаў кіраўнік Беларусі.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў