На беларускія «Geely» пачалі даваць льготныя крэдыты


Стаўка па крэдыце – 1,9 % гадавых, сума крэдыту зможа пакрыць да 90 % кошту аўтамабіля, тэрмін крэдытавання – да 7 гадоў. 20 сакавіка праграму льготнага крэдытавання запусціў «БПС-Сбербанк».

Льготныя крэдыты даступныя фізічным асобам, яуія набываюць новы «Geely», сабраны ў Беларусі. Першыя гады будзе дзейнічаць льготная стаўка 1,9 % (стаўка рэфінансавання мінус 8,6 працэнтных пунктаў).

Калі браць крэдыт на 90 % кошту аўтамабіля, то льготная стаўка па крэдыце будзе дзейнічаць 2 гады. Калі адразу аплаціць 25 % кошту і ўзяць крэдыт на 75 %, то льготны перыяд будзе складаць 3 гады. Пасля заканчэння льготнага перыяду працэнт па крэдыце будзе складаць стаўку рэфінансавання плюс 2,5 працэнтныя пункты.

Летась у Жодзіне адкрылі аўтамабільны завод «БелДжы».

ЮВ, belsat.eu, паводле auto.tut.by

Стужка навінаў