«Чакаем вас з візітам». Лукашэнка павіншаваў Пуціна з перамогай на выбарах


Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Уладзіміра Пуціна з перамогай на выбарах прэзідэнта Расейскай Федэрацыі.

«Гэты вынік сведчыць аб высокім даверы і падтрымцы грамадзянамі Расеі ўзятага курсу на ўстойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны, умацаванне яе аўтарытэту на міжнароднай арэне. Упэўнены, што гістарычныя сувязі дружбы і ўзаемаразумення нашых народаў стануць залогам далейшага пашырэння беларуска-расейскага стратэгічнага партнёрства», – гаворыцца ў віншаванні.

«Чакаем Вас з візітам у нашу краіну для правядзення пасяджэння Найвышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы і абмеркавання актуальных пытанняў двухбаковай супрацы», – адзначыў Лукашэнка.

Акрамя Лукашэнкі Пуціна ўжо паспелі павіншаваць з перамогай лідар КНР Сі Цзіньпін, прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў, кубінскі лідар Раўль Кастра, прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч, прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў і прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура.

Пасля апрацоўкі 99,75% бюлетэняў Уладзімір Пуцін набірае 76,67% галасоў. Гэта – рэкордны вынік для Пуціна на выбарах, паведамляе РИА Новости.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў