Улады Берасця адмовілі 85 жыхарам гораду ў правядзенні мітынгу супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу.
Нягледзячы на забарону і марознае надвор’е каля 170 чалавек прыйшлі 18 сакавіка на плошчу Леніна, каб пакарміць птушак. Падобная акцыя ў горадзе над Бугам праходзіць ужо чацверты раз запар.
«Гэтыя акцыі паказваюць, што пратэст ёсць. Гэта бачыць і ўлада і іншыя людзі. Я думаю, усё захады, якія мы прымаем у выніку дадуць эфект – і гэтага заводу ў Берасці не будзе» – кажа мясцовы праваабаронца Раман Кісляк.
«Я не ведаю, чаму маўчыць і ня дзейнічае кіраўніцтва «Савушкін прадукт» і цяпліцы Берасця. Калі завод пабудуюць, то ў іх узнікнуць цяжкасці з экспартам прадукцыі», – кажа адзін з удзельнікаў пратэсту.
Фінальны этапам «Кармлення Птушак-4» стала выкананне песні «Жыць».
Алесь Ляўчук, Мілана Харытонава (фота), belsat.eu