Паліцыя Лондану: паплечніка Барыса Бярозаўскага задушылі


Паліцыя Лондану прыйшла да высновы, што смерць былога бізнес-партнёра расейскага алігарха Барыса Бярозаўскага, Мікалая Глушкова, была гвалтоўнай – яго забілі.

68-гадовы бізнесовец быў знойдзены мёртвым 12 сакавіка ў сваёй кватэры на паўднёвым захадзе Лондану.

Смерць Глушкова наступіла ад «здушвання шыі», гаворыцца ў заяве паліцыі Лондана. Пры гэтым сувязь забойства Глушкова з замахам на экс-афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля пакуль не прасочваецца, паведамляе Бі-бі-сі.

Барыс Беразоўскі – расейскіх алігарх, былы намеснік сакратара Савета бяспекі РФ. З восені 2000 года перайшоў у апазіцыю да Уладзіміра Пуціна, у 2003 годзе эміграваў у Вялікую Брытанію. У 2013 годзе ён быў знойдзены мёртвым у сябе дома каля Лондану.

Мікалай Глушкоў доўгі час быў паплечнікам і сябрам Беразоўскага. У Расеі яго абвінавачвалі ў буйным крадзяжы, на пачатку 2000-х больш за тры гады правёў у турме. Глушкоў быў упэўнены, што смерць Беразоўскага ў 2013 годзе – гэта не самазабойства.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў