Медыі: «Навічок» трапіў у Вялікую Брытанію ў багажы Юліі Скрыпаль


«Вот так» пра ўскладненне ў адносінах Масквы і Лондану

Нервова-паралітычнае рэчыва «Навічок», якім ў Солсбэры атруціўся былы палкоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль, было дастаўленае ў Вялікую Брытанію з Масквы ў багажы ягонай дачкі Юліі.

Пра гэта паведамляе газета «The Telegraph» са спасылкай на брытанскія спецслужбы.

Паводле брытанскіх спеслужбаў, злачынцы прамачылі атрутай «прадмет адзення, касметыкі або падарунак». Гэта маглі зрабіць напярэдадні адлёту Юліі Скрыпаль у Вялікую Брытанію, тайна патрапіўшы ў яе кватэру. Следства распрацоўвае гэтую версію.

У паліцыі графства Ўілтшыр заявілі, што агулам у кантакт з атрутным рэчывам у Солсберы патэнцыйна магла ўступіць 131 асоба. 46 асобаў звярнуліся ў больніцу.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў