У Менску ўрачыста адкрылі памятны знак Луцкевічам


У цэнтры беларускай сталіцы адкрылі памятны знак у гонар заснавальнікаў БНР.

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў выступіў з прамовай, якую скончыў словамі «Жыве Беларусь!» Прысутныя на цырымоніі паўтарылі гэтыя словы.

Лідары беларускіх апазіцыйных партыяў і рухаў (Юрась Губарэвіч, Анатоль Лябедзька, Ігар Барысаў ды Віталь Рымашэўскі) расцягнулі бел-чырвона-белы сцяг.

Памятны знак у гонар культурных і дзяржаўных дзеячаў братоў Івана і Антона Луцкевічаў усталявалі ў парку Янкі Купалы.

Заяўка на ўсталяванне памятнага знаку паступіла ў Менгарвыканкам яшчэ ў 2007 годзе. Напярэдадні 100-гадовага юбілею абвяшчэння БНР заяўку падалі яшчэ раз. Знак быў выраблены Менскім гарадскім скульптурным камбінатам, а ўсталявала яго мясцовыя ўлады.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў