Парашэнка: «Я не Гасподзь Бог. Я не ведаю, хто забіў Паўла Шарамета»


Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка сёння падчас прэс-канферэнцыі ў Кіеве запэўніў, што гатовы рабіць усё магчымае, каб у расследаванні забойства журналіста Паўла Шарамета «не засталося ніводнай закрытай часткі».

«Я не Гасподзь Бог. Я не ведаю, хто забіў Паўла Шарамета, але мне гэтак жа баліць, як і вам. Ведаеце, чым я адрозніваюся ад папярэдніх? Я буду разам з вамі рабіць усё магчымае, каб у нас не засталося ніводнай закрытай часткі ў расследаванні забойства журналіста», – цытуе яго «Украінская праўда».

Парашэнка таксама кажа, што гатовы ўключыць у следства «любога следчага з любой краіны свету» па прапанове ў тым ліку журналістаў.

«Можа, гэта павялічыць шанцы і давер… Я не следчы, я павінен стварыць умовы, каб абараніць украінцаў… каб расследаванне адбывалася максімальна празрыста і аб’ектыўна… Кожны павінен рабіць сваю справу», – сказаў Парашэнка, дадаўшы, што, на жаль, журналісты гінуць ва ўсім свеце.

Як паведамлялася, рэдактар-заснавальнік «Украінскай праўды» Алена Прытула звярнулася да генпракурора Украіны Юрыя Луцэнкі з патрабаваннем расследаваць гібель журналіста Паўла Шарамета ў 2016 годзе як тэрарыстычны акт.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў