Амерыканская кампанія запрэгла ў сані робатаў з аленевымі рагамі


Інжынеры «Boston Dynamics» арыгінальна выкарысталі абавязковы элемент святаў у сваім пераднавагоднім віншавальным роліку. Замест традыцыйных аленяў яны запрэглі сані з жанчынаю-Санта-Клаусам трыма робатамі з аленевымі рагамі.

Насамрэч распрацоўванне называецца Big Dog – вайсковыя сабакі, якіх хочуць выкарыстоўваць як памочнікаў жаўнераў у пераношванні зброі ды рыштунку. Робаты вельмі ўстойлівыя, могуць развіваць хуткасць да 45 км/г, перасоўваюцца пад ухілам і пераскокваюць перашкоды.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў