У Міністэрстве інфармацыі патлумачылі, чаму заблакавалі «Хартыю'97»


Рашэнне пра абмежаванні доступу да рэсурсу прынятае на падставе падпункту 1.2 пункту 1 артыкулу 511 Закону РБ «Аб сродках масавай інфармацыі», паведамляе ведамства.

Гэты пункт закону датычыць распаўсюду матэрыялаў, забароненых або абмежаваных да распаўсюджвання ў адпаведнасці з законам ці рашэннем суда.

Таксама ведамства спасылаецца на артыкул 38 закона «Аб СМІ». Артыкул 38 Закона «Аб СМІ» вызначае, што ў СМІ забаронена распаўсюджванне:

– інфармацыі аб дзейнасці незарэгістраваных арганізацый

– прапаганды наркотыкаў і псіхатропаў

– прапаганды вайны і экстрэмізм

– парнаграфіі

– інфармацыі, якая можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі

Які менавіта пункт артыкула парушыла «Хартыяʼ97» Міністэрства інфармацыі не ўдакладняе.

«Міністэрства інфармацыі чарговы раз звяртае ўвагу ўсіх субʼектаў інфармацыйнай сферы на неабходнасць няўхільнага выканання заканадаўства аб СМІ», напісана ў прэс-рэлізе.

Папулярны апазіцыйны сайт перастаў адчыняцца ў карыстальнікаў з Беларусі 24 студзеня.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў