У Карме затрыманы журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі, які супрацоўнічае з «Белсатам»


Карэспандэнт рабіў апытанне мясцовых жыхароў наконт перабояў з падачай вады. Разам з Кастусём Жукоўскім затрымалі ягонага памочніка Аркадзя Малыша.

Паводле журналіста, на месца апытання прыехала ідэолаг мясцовага райвыканкаму разам з маёрам міліцыі, які па ўказанню чыноўніцы выклікаў міліцэйскую машыну, каб даставіць журналіста і ягонага памочніка ў аддзел для разбіральніцтва. Ідэолаг абвінавачвае Жукоўскага ў тым, што ён працуе без акрэдытацыі.

Сёлета гомельскага журналіста-фрылансера ўжо не раз прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці за «незаконны выраб прадукцыі СМІ» і каралі буйнымі штрафамі.

Кастусь Жукоўскі перамог у намінацыі «Белсату» «Інфармацыйны матэрыял года». Журы ўзнагародзіла яго за серыю грамадска-сацыяльных матэрыялаў з Гомельскай вобласці.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў