Навошта Беларусі 16 ваяводстваў замест 6 вобласцяў?


Рэформа адміністратыўна-тэрытарыяльнага падзелу Беларусі: дзеля эфектыўнага кіравання краінай ці перадусім для злому мафіёзнай постсавецкай сістэмы?

Намеснік старшыні партыі КХП-БНФ Сяргей Папкоў і вядоўца праграмы «Размова» Уладзімір Мацкевіч як аптыміст і песіміст абмяркоўваюць гэты пункт праграмы «Вольная Беларусь» з нагоды 55-годдзя правядзення такой рэформы ў БССР.

Пра ідэю новага тэратарыяльнага падзелу Зянон Пазняк распавёў у красавіку. Праект прадугледжвае стварэнне замест шасці вобласцяў шаснаццаці ваяводстваў, прыблізна 60 паветаў і 270 старостваў, а таксама вылучэнне Менску як асобнай адміністрацыйнай адзінкі. Мясцовыя органы самакіравання, згодна з праграмаю, павінныя атрымаць больш шырокія паўнамоцтвы.

Што зменіцца для простага чалавека, калі замест 6 вобласцяў будуць 16 ваяводстваў? Адкуль возьмуцца новыя прасунутыя кіраўнікі рэгіёнаў? Ці пасуе нам досвед рэформаў Грузіі? Як адрэагуе Расея?

Падрабязней – у поўным выданні праграмы «Размова» Уладзіміра Мацкевіча з Сяргеем Папковым