Пад польскім Мінскам разбіўся МіГ-29. Пілоту пашанцавала


18 снежня самалёт знік з радараў падчас заходу на пасадку, паведамляе Мінабароны Польшчы.

Паводле вайсковага ведамства, пілот жывы. Ён паспеў катапультавацца і цяпер знаходзіцца ў шпіталі. Ягонаму жыццю нішто не пагражае.

У Польшчы на ўзбраенні 31 МіГ-29. Палова летакоў знаходзіцца на авіябазе ў польскім горадзе Мінск-Мазавецкі, дзе меў месца сённяшні інцыдэнт, а другая ў Мальборку.

Самалёты МіГ-29 знаходзяцца ў Польшчы на ўзбраенні з 1989 г.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў