Узнагароды «Белсату»-2017: Асоба году, лепшы фільм, рэпартаж і матэрыял на сайце


Кацярына Андрэева – тэлевізійная асоба году на «Белсаце»

Лепшае на нашым канале ў 2017 годзе.

На імпрэзе, прысвечанай 10-годдзю «Белсату», былі падведзеныя вынікі года і раздадзеныя ўзнагароды.

Тэлевізійная асоба году

Кацярына Андрэева

Журналістка гераічна асвятляла акцыі з пратэстаў «недармаедаў» у пачатку году, першай трапляла ў самыя «гарачыя» месцы нашай краіны, што часам заканчвалася для яе штрафамі. Дзякуючы стрымам, якія вяла Кацярына, аўдыторыя нашага каналу на «YouTube» павялічылася ўдвая.

Рэжысёр году

Юры Каліна, фільм «Бежанцы»

Фільм распавядае пра адну з самых маштабных у ХХ стагоддзі прымусовых міграцыяў – падчас Першай сусветнай вайны, калі свае дамы пакінулі каля 3 млн чалавек, пераважна праваслаўных беларусаў, украінцаў і расейцаў.

Рэпартаж году

«Уратуй і захавай» (рэж. Вольга Воранава)

Як жывуць людзі, якія страцілі сябе? Яны нікому не патрэбныя, аднак не скардзяцца на свой суворы лёс, бо зразумелі, што самыя выбралі яго. Страціўшы ў жыцці ўсё, яны ўсё ж знайшлі прытулак і паратунак.

Інфармацыйны матэрыял году

«Раскрылі новую шыкоўную рэзідэнцыю Лукашэнкі каля Шаршуноў»

Аўтар матэрыялу Ігар Кулей даведаўся і распавёў іншым пра новую рэзідэнцыю Аляксандра Лукашэнкі. Пасля гэтага расследавання «Белсату» у краіне забаранілі палёты дронаў над Драздамі і інш. аб’ектамі.

Найлепшае выданне публіцыстычнай праграмы

«Вяскоўцы» Віктара Шукеловіча

Праграма прысвечаная жыццю сучаснай беларускай вёскі. Здымачная група паказвае працоўныя будні і святочныя забавы, раскрывае перад намі каларыт вясковага жыцця. Героі праграмы – як карэнныя вяскоўцы, гэтак і прыезджыя – тыя, хто свядома з’ехаў з гораду, людзі розных пакаленняў і прафесіяў, жыхары розных рэгіёнаў.

Інтэрнэт-матэрыял году

Расследаванне «Бізнес на вайне: як Беларусь «корміць» Данбас і як Беларусь гандлюе алкаголем з ЛДНР» (Кацярына Андрэева і Ігар Ільяш)

Выбар інтэрнаўтаў. Самы папулярны матэрыял 2017 году ў інтэрнэце

Мэм-акцыя ў сатсетцы «Одноклассники» «Пакажам Лукашэнку абурэнне дэкрэтам пра дармаедаў» сабрала 2 млн 260 тысяч праглядаў.

Асобна адзначым інтэрв’ю Кацярыны Андрэевай з былым супрацоўнікам КДБ, якое сабрала шмат праглядаў:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў