Стамбул, Тбілісі і Баку збіраюцца падпісаць мемарандум аб вайсковай супрацы


Фота: asialive.info

Трохбаковая сустрэча кіраўнікоў абаронных ведамстваў Азербайджану, Грузіі ды Турцыі адбылася ў чацвер у Стамбуле.

«Сёння, як ніколі, свету патрэбны дыялог і супрацоўніцтва паміж Турцыяй, Азербайджанам ды Грузіяй можа служыць прыкладам для ўсіх астатніх краінаў», – заявіў падчас сустрэчы міністр абароны Турцыі Ісмета Ілмаза.

Варта адзначыць, што Турцыя і Грузія знаходзяцца не ў лепшых стасунках з Расеяй, а Азербайджан ужо шмат гадоў стараецца не раздражняць Маскву.

Нагадаем, што 24 лістапада Турцыя збіла расейскі бамбавальнік Су-24, абвінаваціўшы Расею (размясціла вайсковую авіябазу ў Сірыі, каб змагацца з «Ісламскай дзяржавай») ў парушэнні паветранай прасторы. Расейскі бок сцвярджаў, што мяжу парушыў турэцкі знішчальнік. НАТО падтрымала Турцыю ў сітуацыі са збітым расейскім бамбавальнікам. Пасля гэтага адносіны паміж Расеяй і Турцыяй абвастрыліся. Расейцы пачалі больш пільна правяраць турэцкія харчы. Турцыя прыгразіла не набываць расейскі газ.

7 снежня ў інтэрнэце з’явілася відэа, на якім, бачна, як вядзецца абстрэл па вайсковых аб’ектах Азербайджана (не з’яўляецца сябрам АДКБ), паведамляе report.az, спасылаючыся на міністэрства абароны. Паводле азербайджанскага вайсковага ведамства, абстрэл з мінамётаў вядзецца з тэрыторыі, «акупаванай» праз Арменію (сябра АДКБ).[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=MzqTc6Xcds0″][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu, паводле interfax.by

Стужка навінаў