Актывіст Яўген Афнагель распавёў дэтэктыўную гісторыю свайго затрымання


На што толькі не ідуць улады, каб арыштаваць актывістаў, асабліва перад пратэстамі? Некалькі сілавікоў затрымлівалі прадстаўніка Беларускага нацыянальнага кангрэсу Яўгена Афнагеля, каб ён не патрапіў на «Марш абураных беларусаў 2.0».

«Зранку 11 кастрычніка я знаходзіўся ў доме сваіх сяброў, і зірнуў у вакно, было гадзінаў адзінаццаць, і пабачыў падазроных людзей, якія вельмі нагадвалі супрацоўнікаў міліцыі. Я вырашыў, што трэба, каб не падстаўляць чалавека і самому паспрабаваць пазбегнуць арышту, сысці з дому. Я выйшаў і накіраваўся хуценька ў лес, які знаходзіўся побач. Не бачыў, пабеглі за мной ці не. Хуткім крокам прайшоў каля кіламетру, не маючы ні тэлефону, ні якой-небудзь іншай апаратуры для сувязі. І раптоўна, літаральна ў лесе з-пад зямлі, выйшлі супрацоўнікі міліцыі і затрымалі мяне. У пачатку не тлумачылі, за што, куды мяне вязуць. Мяне вывелі з лесу, падвялі да аўтобуса. Адзін з іх прызнаўся, што іх было шмат, «некалькі дзясяткаў». І потым павезлі ў РАУС Маскоўскага раёну Менску», – адзначыў Яўген Афнагель.

У якіх умовах ён адбываў адміністратыўны арышт, і як сябе паводзілі ахоўнікі – пра гэта ў відэа вышэй.

НМ, belsat.eu