Беларусь можа павялічыць бязвіз для замежнікаў да 30 дзён


Пра гэта ў інтэрв’ю «Financial Times» паведаміў міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей.

«Мы збіраемся павялічыць час перабывання ў Беларусі без візаў да 10 або нават да 30 дзён», – заявіў міністр.

Паводле кіраўніка беларускага дыпведамства пытанне будзе вырашанае да канца 2017 года.

Раней паведамлялася, што МЗС збіраецца павялічыць бязвіз да 10 дзён.

Сёлета намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партны паведаміў, што бязвізавым рэжымам для ўезду ў Беларусь скарысталіся 52 000 турыстаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў