Паўночная Карэя паабяцала нанесці па ЗША «неверагодны ўдар у нечаканы час»


Пхеньян рэзка адрэагаваў на чарговыя сумесныя вучэнні ЗША і Паўднёвай Карэі, што пачаліся 16 кастрычніка каля ўзбярэжжа Карэйскай паўвыспы.

Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва КНДР адзначыла ў заяве:

«ЗША звар’яцелі, прыцягнуўшы прама пад наш нос цэлі, якія мы вызначылі як галоўныя. ЗША варта чакаць, што ён сутыкнецца з неверагодным ударам у нечаканы час».

Сумесныя вучэнні ЗША і Паўднёвай Карэі праводзяцца двойчы ў год і кожны раз выклікаюць негатыўную рэакцыю з боку КНДР, але цяпер яны адбываюцца ва ўмовах надзвычайнага абвастрэння стасункаў паміж Пхеньянам і Вашынгтонам.



ІІ, belsat.eu, паводле The Daily Mirror

Стужка навінаў