Адпусцілі ўсіх затрыманых на канцэрце ў Менску


Затрыманых і збітых спецназам наведнікаў канцэрту Minsk Edge Day, каля 30 асобаў, вывезлі да ўнівермага «Беларусь» і адпусцілі. Такую інфармацыю журналістам «Белсату» перадалі нашыя крыніцы.

14 кастрычніка ў прасторы «210 metrov» па вуліцы Чапаева, 3 у Менску павінен быў адбыцца супольны канцэрт чатырох калектываў з Расеі і Беларусі пад назвай Minsk Edge Day 2017.

Сярод гледачоў былі пераважна прадстаўнікі антыфашысцкага руху. Адразу пасля пачатку імпрэзу па гэтым адрасе з’явіліся праваахоўнікі. Спецназ брутальна збіў усіх прысутных і трымаў у расцяжцы больш за гадзіну, пасля чаго некалькі дзясяткаў асобаў даставіў у Партызанскі РАУС.

На тых, каго адпусцілі, нават не склалі пратаколу, паведамляе крыніца “Белсату”.

Стужка навінаў