Карлэс Пучдэмон хоча дыялогу з Мадрыдам.
Старшыня каталонскага ўраду ўвечары аўторка заявіў, што Каталуння павінная быць незалежнай. Reuters падае, што Пучдэмон адразу прапанаваў парламенту адкласці абвяшчэнне незалежнасці.
«Мяркую, што Каталуння павінная быць незалежнай дзяржавай у форме рэспублікі, – заявіў Пучдэмон. – Прапаную адтэрмінаваць абвяшчэнне незалежнасці ў мэтах дыялогу з Мадрыдам для пошуку рашэння».
Паводле Пучдэмона, прыняцце незалежнасці азначала б, што бакі страцяць магчымасць размоваў.
Іспанскі ўрад кажа, што аднабаковае абвяшчэнне незалежнасці было б незаконным і абяцае «аднавіць закон і дэмакратыю», калі парламент паўночна-ўсходняга рэгіёну краіны не спыніцца.
Згодна з артыкулам 155 іспанскай канстытуцыі, у выпадку абвяшчэння Барсэлонай незалежнасці Мадрыд можа пазбавіць Каталонію аўтаноміі.
ДД