У Каталунні апублікавалі канчатковыя вынікі рэферэндуму


За выхад са складу Іспаніі выказаліся больш за 90 % выбарцаў, якія ўзялі ўдзел у галасаванні (43 % жыхароў рэгіёну). Супраць — 7,83 %.

Жыхары Каталунні, якія выступалі супраць аддзялення, праігнаравалі рэферэндум.

1 кастрычніка ў дзень правядзення рэферэндуму ў Каталунні ў выніку сутыкненняў з паліцыяй пацярпелі каля тысячы чалавек. Праваахоўнікі заблакавалі шэраг выбарчых участкаў, канфіскоўвалі бюлетэні ды скрыні для галасавання.

У Барсэлоне спецназ ужыў гумовыя кулі для разгону дэманстрантаў.

9 кастрычніка парламент Каталоніі плануе абмеркаваць пытанне аб абвяшчэнні незалежнасці нягледзячы на ​​забарону Канстытуцыйнага суда Іспаніі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў