«Белсат» дапамог сабраць Br 10 000 для жанчыны, якая збіралася прадаць нырку, каб выжыць


На грошы ад продажу ныркі Алена планавала памяняць праводку і падлогу ў хаце – каб ад яе адчапіліся органы апекі.

Мясцовыя чыноўнікі патрабуюць, каб Алена палепшыла свае жыллёвыя ўмовы ды пагражаюць пазбаўленнем бацькоўскіх правоў.

47-гадовая Алена Куколь з вёскі Эйгерды (Гарадзенская вобл.) выхоўвае сына-інваліда. Жанчына жыве на дапамогу па догляду за дзіцём.

Гісторыю Алены мы распавялі ў праграме «Людскія справы» напачатку верасня. 23 дні таму на сайце talaka.org каманда «Людскіх спраў» распачала збор сродкаў на рамонт хаты Алены.

Большую частку грошаў (Br 9500) ахвяраваў чалавек, які пажадаў не называць ягонае імя.

Праграму «Людскія справы» глядзіце кожны чацвер а 18:55 праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў