Чаго палякі баяцца з боку Беларусі? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою


Тэмы «ПраСвету»: Як праходзіў польскі «Антызапад» і як палякі ўзмацняюць сваю абарону? Чаму беларуска-украінскія стасункі не палепшацца? Чаму расейцы хаваюць свае страты ў Сірыі ды за што яны там змагаюцца? Як можа выглядаць вайна ЗША супраць КНДР?

Мондыя атакуе Вісландыю

Адразу пасля заканчэння вучэнняў «Запад» у Беларусі ў нашых заходніх суседзяў пачаліся вучэнні «Драгон-17», якія адбываюцца раз на два гады. Сярод 17 тыс. удзельнікаў большасць жаўнераў гэта палякі, але прысутнічалі і некалькі сотняў вайскоўцаў НАТА – у першую чаргу прадстаўнікі ЗША а нават ненатаўскія грузіны ды ўкраінцы. Як выглядаў сцэнар і якія войскі ўпершыню паўдзельнічалі ў манеўрах?

Паводле ўкраінцаў, у Беларусі свабодна дзейнічаюць расейскія спецслужбы

Як паўднёвыя суседзі ставяцца да Беларусі цяпер, пасля вучэнняў “Захад”? Чаму беларускі МЗС троліць Украіну? Пра гэта Зміцер Міцкевіч паразмаўляў з Міхаілам Самусям, намеснікам дырэктара Цэнтру даследванняў арміі, канверсіі ды раззбраення ў Кіеве.

Яны загінулі за нафту і газ

«Загінуў у баі, як сапраўдны ваяр». Такімі слова ў Расеі развіталіся з генерал-лейтэнантам Валерам Асапавым. Гэта першая смерць расейскага вайскоўца ў Сірыі такога рангу. Прынамсі з таго, што вядома афіцыйна. Страты Крамля працягваюць імкліва расці, як і намаганні схаваць рэальную колькасць загінулых і сапраўдныя мэты Расеі ў Сірыі.

Ці ёсць рызыка вайны на мяжы Беларусі ды Польшчы?

У якіх умовах Расея можа пачаць вайну ў якую ўцягне Беларусь і Польшчу? Як і чаму Варшава ўзмацняе сваю абарону, Інтэрв’ю з экс-намеснікам міністра абароны Польшчы Рамуальдам Шарамеццявым

Каталуння і Курдыстан імкнуцца за незалежнасці. Што іх адрознівае а што аб’ядноўвае?

Імкненне да ўласнай незалежнай дзяржавы – гэта яднае і Каталунню, дзе ў гэтую нядзелю збіраюцца правесці рэферэндум аб незалежнасці, і Іракскі Курдыстан, чые жыхары ўжо даволі адназначна – амаль 93 % – выступілі за незалежнасць. Нягледзячы на, здавалася б, дыяметральна розныя ўмовы, у якіх апынуліся гэтыя два народы, рэакцыя Метраполіяў – Іспаніі і Іраку – на здзіўленне падобная. Пра незалежніцкія рухі на розных канцах зямнога шару – у нашым відэасюжэце.

Сцэнары вайны супраць КНДР

Хуткасць і напор, з якімі развіваецца сітуацыя вакол Паўночнае Карэі, цалкам адпавядае характарам прэзідэнта ЗША Доналда Трампа і лідара КНДР Кім Чэн Ына. Абодва па чарзе падліваюць алей у агонь, а канфлікт у кожную хвіліну можа перайсці ад словаў да дзеянняў.