Баразенка: нашая дзяржава карала хлопца з бел-чырвона-белым сцягам, а не хлопца, які выбег на поле


Аляксандра Вянгерскага, які падчас матчу БАТЭ-Арсенал выбег на футбольнае поле з бел-чырвона-белым сцягам, арыштавалі на 10 содняў. На судзе хлопец распавёў, што пасля затрымання яго вывелі са стадыёну, паставілі на калені і білі па нырках.

«Трэба падзяляць тое, што адбылося непасрэдна на футбольным полі, і тое, што далей рабіла нашая міліцыя. Чалавек, які выбегае на футбольнае поле, заўсёды будзе затрыманы аховай стадыёну – гэта еўрапейскай, гэта сусветная практыка. Тое, што адбывалася далей пад трыбунамі – гэта беларускія рэаліі, гэта нашая дзяржава, якая карала хлопца з бел-чырвона-белым сцягам, а не хлопца, які выбег на поле. То бок, калі ён схаваўся пад трыбунамі, футбольны складнік сітуацыі скончыўся», – кажа госць праграмы «Гарачы каментар», журналіст «Белсату» Алесь Баразенка, які прысутнічаў на стадыёне.

Глядзіце размову цалкам: