Хлопца, які выбег на футбольнае поле з БЧБ-сцягам, будуць судзіць за хуліганства


Пра гэта паведамілі nn.by прэс-службе УУС Менаблвыканкама.

«Ён быў учора затрыманы сцюардамі, перададзены супрацоўнікам міліцыі. У дачыненні да яго складзены пратакол за дробнае хуліганства. Меру адказнасці і прававую ацэнку яго дзеянням сёння будзе даваць суд Барысаўскага раёна», – паведамілі ў прэс-службе УУС.

Імя хлопца – Аляксандр Вянгерскі. Нагадаем, учора падчас футбольнага матчу ў рамках Лігі Еўропы БАТЭ-Арсенал на поле «Барысаў-арэны» ён выбег з бел-чырвона-белым сцягам у руках і гербам «Пагоня» на цішотцы. Ён прабег усе поле да сектару заўзятараў БАТЭ, дзе яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі. Імаверна, мінулую ноч хлопец правёў у пастарунку.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў