Падчас футбольнага матчу ў рамках Лігі Еўропы БАТЭ-Арсенал на поле «Барысаў-арэны» выбег хлопец з бел-чырвона-белым сцягам у руках і гербам «Пагоня» на цішотцы.
Відэа затрымання
Як стала пазней вядома, ягонае імя – Аляксандр Венгерскі. Ён зʼявіўся на поле на апошніх хвілінах першага тайму ля сектару з заўзятарамі «Арсеналу» і прабег усе поле да сектару заўзятараў БАТЭ, дзе яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі.
ІІ, belsat.eu; фота – sport.tut.by