Настаўніца беларускай мовы і літаратуры перамагла ў конкурсе «Настаўнік года-2017»


Лепшым настаўнікам Беларусі стала Святлана Румянцава. Яна выкладае беларускую мову і літаратуру ў наваполацкай школе № 15.

Узнагароджанне пераможцы і фіналістаў конкурсу настаўніцкага майстэрства адбылося 28 верасня ў Менску ў Тэатры юнага гледача.

Святлана Румянцава

Конкурс праводзіцца раз на тры гады.

«Пераможца конкурсу «Настаўнік года-2017» атрымае сертыфікат на суму 40 базавых велічынь», піша агенцтва minsknews.by.

У верасні ў інтэрнэце пачалася кампанія па зборы подпісаў пад петыцыяй аб пазбаўленні настаўнікаў папяровай працы і падаўжэнні адпачынку.

ЮВ, belsat.eu, паводле minsknews.by

Стужка навінаў