Міліцыянт Яўсееў, які збіваў журналіста, прызначаны памочнікам Лукашэнкі


Генерал-маёр міліцыі Ігар Яўсееў прызначаны памочнікам прэзідэнта – інспектарам па Менскай вобласці. На новую пасаду ён пераведзены з упраўлення ўнутраных спраў Менскай вобласці, дзе працаваў з ліпеня 2015 года.

Раней ён цягам трох гадоў узначальваў УУС па Віцебскай вобласці, а да таго кіраваў менскай міліцыяй. На пасадзе намесніка начальніка, а пасля і начальніка міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Менгарвыканкаму, Яўсееў адзначыўся разгонам Плошчы-2010 і «маўклівых акцый» у 2011-м, калі за краты трапілі сотні людзей.

Менавіта Ігар Яўсееў збіў фатографа Уладзя Грыдзіна 20 снежня 2010. Яўсееў ударыў фатографа нагой ззаду, паваліўшы ў снег. Гэты момант зафіксавалі на камеру калегі журналіста.

Яўсееў за сваю стараннасць атрымаў ордэн «За службу Радзіме». Да нядаўняга часу быў у спісе неўязных у краіны Еўразвязу.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў