У Менск прыбыў расейскі спецназ


Сёння падраздзяленне спецыяльнага прызначэння Паветрана-дэсантных войскаў (ПДВ) Расеі прыбыла ў Менск  для ўдзелу ў сумесных двухбаковых тактыка-спецыяльных вучэннях, паведамляе расейскае Мінабароны.

Падчас вучэнняў, якое пройдзе на адным з беларускіх палігонаў, паміж сабой будуць узаемадзейнічаць падраздзялення спецназу ПДВ Расеі і сіл спецыяльных аперацый Узброенных сіл Беларусі.

Падрыхтоўка да вучэння будзе ажыццяўляцца з 25 верасня па 8 кастрычніка, паведамляюць у Мінабароны РФ. Колькасць расейскіх вайскоўцаў, што прыбылі ў Менск, не ўдакладняецца.

Між тым, на сайце Мінабароны Беларусі ніякай інфармацыі пра новыя вучэнні няма.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў