Лукашэнка і Кадыраў абмяняліся ветлівасцямі


Кіраўнік Беларусі сустрэўся з кіраўніком Чачэніі.

«Мы вельмі добра інфармаваныя аб развіцці Чачэнскай рэспублікі, вельмі радыя за гэта. Вы проста малайцы: паднялі з руінаў, з попелу свой кавалак зямлі, усялілі ўпэўненасць у народ. Для нас Чачэнская рэспубліка – вельмі перспектыўны, аўтарытэтны рэгіён«, – сказаў Лукашэнка Кадыраву.

Лукашэнка адзначыў, што хацеў б не толькі супрацоўнічаць з Грозным, але і працаваць з Кадыравым на Каўказе.

«Мы спакойна можам там будаваць супольныя прадпрыемствы, ствараць супольныя высокатэхналагічныя прадукты, гандляваць у вашым рэгіёне не толькі на поўдні, але і на поўначы», – адзначыў ён.

Кадыраў прызнаўся, што «марыў пра асабістую сустрэчу з Лукашэнкам».

«Таму што ўсе гэтыя гады, як вы толькі што сказалі, мы адчувалі і адчуваем падтрыманне. На Каўказе вас вельмі моцна паважаюць, любяць за вашу адназначную пазіцыю. За тое, што вы будуеце дзяржаву, абараняеце інтарэсы свайго народу на найвышэйшым узроўні. Нам не абыякавая вашая краіна. І нашыя краіны даўно звязваюць сяброўскія, братэрскія стасункі».

Лукашэнка таксама адказаў, што «Беларусь па-братэрску будуе свае адносіны з прадстаўнікамі шматнацыянальнай Расеі. І на сённяшні дзень мы бачым вельмі сурʼёзныя тэндэнцыі да паглыблення нашых адносінаў».

Кадыраў дадаў, што «калі Лукашэнка прыедзе ў Чачэнію, гэта будзе самае вялікае свята».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў