Як Крэмль паказвае Лукашэнку ягонае месца


Навошта Саакашвілі Цімашэнцы? Што азначае сцэнар польскіх вучэнняў «Dragon-17»? Чаму аварыі расейскай вайсковай тэхнікі гэта норма а таксама пра змаганне Пуціна за Берлін і чаму Каталуння хоча аддзяліцца ад Іспаніі. Тры сюжэты і тры інтэрвʼю ў «ПраСвеце» з Алінай Коўшык.

Як Менск прайграў вучэнні «Захад»

Сумесныя вучэнні скончыліся, расейскія войскі, нягледзячы на ўсе засцярогі аналітыкаў і вайскоўцаў НАТО – вяртаюцца дадому. А Лукашэнка ў апошні дзень манеўраў павучае заходніх журналістаў, маўляў бачыце – не было чаго баяцца. Павучае самотна, бо ні Уладзімір Пуцін, ні нават Сяргей Шайгу, што меўся замяніць свайго начальніка на завяршальнай частцы манеўраў у Беларусі не зʼявіліся.

Андрэй Паротнікаў: «Шайгу асабіста абразіў Лукашэнку»

Аналітыкі праекту «Belarus Security Blog» Андрэй Паротнікаў і Зміцер Міцкевіч падсумоўваюць вучэнні «Захад», каментуюць сцэнар міжнародных манеўраў «Dragon», якія пачаліся ў Польшчы, ацэньваюць стан расейскага войска і змяншэнне выдаткаў Крамля на абарону а таксама пагаршэнне адносінаў паміж Беларуссю і Расеяй.

Алесь Лагвінец: «Крэмль паказвае Лукашэнку ягонае месца»

Палітолаг каментуе выступ міністра замежных справаў Беларусі Уладзіміра Макея на форуме ААН і планаваны прыезд кіраўніка Чачэніі ў Беларусь.

Ці Украіне перажыве яшчэ адзін Майдан?

Вяртанне былога губернатара адэскай вобласць узбударажыла палічнае жыццё Украіны. Саакашвілі паставіў кіеўскім уладам ультыматум – альбо рэформы альбо чарговая рэвалюцыя. Неспадзявана атрымаў падтрымку славутай Юліі Цімашэнка, якая заклікае да датэрміновых выбараў.

«Большасць каталунцаў ніколі не адчувалі сябе іспанцамі»

Рэферэндум за незалежнасць Каталунні праз тыдзень, аднак іспанскі ўрад лічыць жаданне жыхароў аўтаноміі вызначыць свой лёс незаконным. На масавыя пратэсты Мадрыд адказаў атакамі паліцыі. Чым скончыцца супрацьстаянне. Інтэрвʼю з экс-спікерам парламенту Каталунні Нурыяй дэ Джыспэрт.

Незнішчальная фрау Мэркель. Як Масква змагаецца за Берлін?

Фаварыт на выбарах у нямецкі Бундэстаг вядомы. Але нямецкія спецслужбы не губляюць пільнасці і рыхтуюцца адбіваць імаверныя кібератакі з боку Расеі. Ці здолее Масква перашкодзіць чарговай перамозе Ангелы Мэркель?